Ру́дня-Стаўбу́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Рудня Стаўбунская.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Рудня-Стаўбунскі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Стаўбунскага сельсавета[1].