wd wp Пошук:

Стаўбунскі сельсавет

Стаўбу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Стаўбун.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Коўбаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудня-Стаўбунскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у Гомельскім раёне, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Яноўскага сельсавета перададзены пасёлкі Гарадок і Калінін[2]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Новаграмыцкага сельсавета перададзена вёска Рудня Стаўбунская[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[4]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Новаграмыцкага сельсавета. У 2009 годзе скасаваны пасёлак Калінін[5], у 2011 годзе — пасёлак Уютны[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1215 чалавек[7], з іх 93,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,5 % — таджыкі, 0,4 % — татары[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 125 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 22 студзеня 2021.
  6. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Стаўбунскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна