wd wp Пошук:

Рудзёнкава

Рудзё́нкававозера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 3 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ветрына.

Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Плошча вадазбору 16,5 км².

Катлавіна Рудзёнкава выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У заходняй частцы возера невялікі востраў.

У Рудзёнкава ўпадаюць некалькі ручаёў (у т.л. ручай з возера Сердава) і выцякае рака Гародзенка (прыток Начы).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара