wd wp Пошук:

Рудакоў Роў

Рудакоў Роў — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Аршанскім раёне Беларусі, размешчаны на тэрыторыі Зубаўскага сельсавета ў кварталах № 10, 12 Копыскага лясніцтва Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Аршанскі вопытны лясгас» за 0,6 км на захад ад вёскі Смётанка.

Плошча помніка складае 80 га.

У тыповай эразійнай даліне на яе днішчы ўскрываецца ўнікальнае Александрыйскае агаленне. У сваёй верхняй частцы даліна разгаліноўваецца, у сярэдняй і ніжняй яна мае лінейную форму і адносную глыбіню да 20-30 м. Днішча даліны плоскае. Схілы даліны спусцістыя, і толькі ў месцах прамываў р. Лапта — абрывістыя.

Рудакоў роў утварыўся 14 тыс. гадоў таму назад падчас паазерскага ледавіковага перыяду ў выніку размыву адкладаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Геалогія Аршанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Аршанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак