wd wp Пошук:

Рубеус Хагрыд

Ру́беус Ха́грыд - другасны персанаж гісторый пра Гары Потэра, паўвелікан. Вучыўся ў адзін час з Валдэмортам. У 1943 Хагрыда абвінавацілі ў смерці вучаніцы (на самой справе вінаваты Валдэморт), зламалі палачку і адлічылі з Хогвартса, але ён стаў там працаваць лесніком. Выконвае розныя паручэнні Альбуса Дамблдара.

Гары Потэр і Філасофскі камень

У 1981 годзе перавёз Гары Потэра на лятаючым матацыкле да Дурсляў.

У 1991 даставіў да Гары ліст з Хогвартса і адправіўся з Потэрам набываць рэчы для школы.

Гары Потэр і Тайны пакой

Быў арыштаваны.

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Стаў настаўнікам па прадмету Дагляд за магічнымі істотамі. На яго ўроке гіпагрыф параніў Драка Малфая. Да Хагрыда прыйшлі міністр і палач, каб казніць гіпагрыфа.

Гары Потэр і Кубак агню

Азнаёміў Гары з драконамі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы гісторый пра Гары Потэра
Катэгорыя·Персанажы-магі