wd wp Пошук:

Рубен Гальега

Рубен Давід Гансалес Гальега (20 верасня 1968, Масква, СССР) — расійскі пісьменнік і журналіст. У цяперашні час жыве ў ЗША.

Шырока вядомы як аўтар аўтабіяграфічнага твора «Белае на чорным», уганараванага ў 2003 годзе літаратурнай прэміі «Букер — Адкрытая Расія» за найлепшы раман на рускай мове.

Біяграфія

Бацькі Рубена сустрэліся падчас вучобы ў МДУ імя Ламаносава. Бацька Рубена — студэнт эканамічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ) з Венесуэлы, маці — студэнтка філалагічнага факультэта МДУ Аўрора Гальега з Парыжа. Дачка Ігнасіа Гальега, генеральнага сакратара Камуністычнай партыі народаў Іспаніі, Аўрора пасля зрабілася журналістам, перакладчыкам. З 1974 па 1998 год была жонкай пісьменніка Сяргея Юр’енена.

Рубен Гальега з нараджэння паралізаваны. Афіцыйны дыягназ — дзіцячы цэрэбральны паралюш. З паўтара гадоў бадзяўся па дзіцячых дамах Савецкага Саюза для інвалідаў і дамах састарэлых.

Педагогі Ніжнеломаўскага дома-інтэрната памятаюць Рубена. «Пісаць ён не мог, але затое ўсё прайграваў па памяці, як магнітафон, — распавядаюць настаўнік матэматыкі Вольга Амврасянкова і настаўнік нямецкай мовы Алена Дружыніна. — У яго было нейкае асаблівае ўпарадкаванне мазгоў — проста хадзячая энцыклапедыя. Рубен перачытаў некалькі разоў усю нашу бібліятэку»[1].

Скончыў Новачаркаскі гандлёва-камерцыйны тэхнікум па спецыяльнасці правазнаўства. У 2001 годзе сустрэўся з маці ў Празе і застаўся ў Еўропе. Жыў у Мадрыдзе, Фрайбургу. У 2007 годзе з’ехаў у ЗША, дзе жыў у Вашынгтоне. Са свайго інваліднага вазочка пры пасадцы ў цягнік метро ў Вашынгтоне 16 жніўня 2011 года ўпаў на рэйкі. З пераломамі ног і асабовых костак быў дастаўлены ў рэанімацыю. Каля тыдня прабыў без прытомнасці, перанёс некалькі аперацый. У дапамогу Гальега карыстальнікі інтэрнэту перасылалі грошы.

У 2014 годзе з’ехаў у Ізраіль.

Жанаты трэці раз, дачка. Дзве дачкі ад першых шлюбаў (Надзея і Мая) жывуць у Расіі, абедзве займаюцца балетам.

Герой фільма Альгіса Арлаўскаса «Ліст да маці». Друкаваўся ў часопісах «Индекс/Досье на цензуру», «Огонёк», «Новый берег», «El Pais».

Творы

Зноскі

  1. И мама услышит…
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня