Рубеніды (арм.: Ռուբինյաններ, Рубіняны) — дынастыя кіраўнікоў Кілікійскай армянскай дзяржавы ў 1080—1375 гг. Заснавальнік дынастыі Рубен быў адным з набліжаных Гагіка II, апошняга цара Арменіі з дынастыі Багратыдаў.
Дакладна вядома, што гэты шляхетны род эміграваў з Арменіі і асталяваўся ў канцы XI стагоддзя ў крэпасці Вахка, у верхняй плыні Сораса. Зацвердзіўшыся ў гэтай цытадэлі, Рубеніды, стыкаючыся з візантыйцамі, паступова ўзмацнілі свой кантроль над кілікійскай далінай[1]. Заснавальнік дынастыі Рубен быў адным з палкаводцаў і васалаў Філарэта Варажнуні, якому была даручана абарона вобласці Антытаўра, у 1080 годзе ён паклаў пачатак новай армянскай дынастыі і стаў заснавальнікам княства ў Кілікіі, якое пазней стала каралеўствам[2].
Імя | Імя на беларускай мове | Партрэт | Гады кіравання | Прыход да ўлады | Суправіцелі | Гады жыцця |
---|---|---|---|---|---|---|
Рубен I арм.: Ռուբեն Ա |
Рубен | 1080—1095 | Рубен быў адным з палкаводцаў і васалаў Філарэта Варажнуні, якому была даручана абарона вобласці Антытаўра, у 1080 годзе паклаў пачатак новай армянскай дынастыі і з'явіўся заснавальнікам Кілікійскага княства. | 1025 — 1095, Карма-гола (пахаваны ў манастыры Кос талон) | ||
Кастандын I арм.: Կոստանդին Ա |
Кастандын | 1095—1100/1102/1103 | Успадкаваў трон ад бацькі, Рубена I. | Дакладная дата нараджэння невядомая — 1100/1102/1103, Вахка
(пахаваны ў манастыры Касталон) | ||
Тарос I арм.: Թորոս Ա |
Тарос | 1100/1102/1103 — 1129 | Успадкаваў трон ад бацькі, Канстанціна I. | ? — 1129 (пахаваны ў манастыры Дразарк) | ||
Левон I арм.: Լեոն Ա |
Левон | 1129—1140 (фактычна да 1137) | Успадкаваў трон ад брата, Тароса I. | ? — 14 лютага 1140, Канстанцінопаль | ||
Торос II арм.: Թորոս Բ |
Тарос | 1140 (фактычна з 1144) — 1169 | Успадкаваў трон ад бацькі, Лявона I. | ? — 6 лютага 1169 (пахаваны ў манастыры Дразарк) | ||
Рубен II арм.: Ռուբեն Բ |
Рубен | 1169—1170 | Успадкаваў трон ад бацькі, Тароса II. | Фама Бліскучы (арм.: Թովմաս Պայլ) | 1165—1170, Ромкла | |
Млех арм.: Մլեհ |
Млех (Mleh) | 1170—1175 | Зрынуў з трона свайго пляменніка Рубена (законнага спадчынніка прастола) і яго
рэгента Томаса Пайла (Фама Бліскучы). |
каля 1120 — 15 мая 1170, Сіс | ||
Рубен III арм.: Ռուբեն Գ |
Рубен | 1175—1187 | Прыйшоў да ўлады пасля забойства дзядзькі, Млеха. | 1145 — 6 мая 1187, манастыр Дразарк (дзе і быў пахаваны) | ||
Левон II арм.: Լեոն Բ |
Левон | ![]() |
1187—1219 (фіцыйна каранаваны 6 студзеня 1198) | Успадкаваў трон ад брата, Рубена III. | 1150 — 2 мая 1187, яго цела было пахавана ў Сісі а сэрца і
вантробы ў манастыры Агнер | |
Ізабела арм.: Զապել |
Запель | ![]() |
1219—1256 | , Левона II. | Канстанцін Пайл (рэгент), Філіп Антыяхійскі (1-ы муж Ізабелы), Хетум I (2-гі муж Ізабелы) |
27 студзеня 1216 — 23 студзеня 1252 (пахавана ў манастыры Дразарк) |