wd wp Пошук:

Роўкавіцкі сельсавет

Ро́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Роўкавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Залаўскага і Караблішчанскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 25 мая 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Глыбочыцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 20 мая 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крутоеўскага сельсавета, 20 чэрвеня 1991 года — тэрыторыя скасаванага Халоцкага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 979 чалавек[1], з іх 93,3 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Роўкавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна