wd wp Пошук:

Рох Дадэрка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дадэрка. Рох Дадэрка (польск.: Roch Dederko; 1790—1856) — памешчык.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Дадэркаў герба «Дадэркала». Нарадзіўся ў сям’і Казіміра Дадэркі, ашмянскага канюшага (1791—1795), брата першага мінскага біскупа Якуба Дадэркі, і Вікторыі з Каменскіх. Бацька быў кавалерам ордэнаў Св. Станіслава і св. Ганны 2-й ст. з брыльянтамі, Мальтыйскага Крыжа св. Яна Іерусалімскага. Рох меў брата Барнабу.

Паручнік былога Войска Польскага. Да яго былі прэтэнзіі адстаўнога ротмістра Баніфацыя Дадэркі — забраў 8 сялянаў з в. Капачы Ашмянскага павета (палова яго належала брату Барнабу). У 1820 г. — памешчык Вілейскага павета.

Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску.

Сям’я

У шлюбе з Вандай са Свентаржэцкіх, праз яе Рох быў сваяком філамата Т. Зана, які быў у шлюбе з яе сястрой Брыгідай. Сын: Казімір.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Дадэркі
Катэгорыя·Род Дадэркаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1790 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1856 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Паўночная паходня»