wd wp Пошук:

Роскільскі ўніверсітэт

Роскільскі ўніверсітэт (дацк.: Roskilde Universitet) — дацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Роскіле.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў заснаваны ў 1972 годзе і першапачаткова задумваўся як альтэрнатыва традыцыйным дацкім універсітэтам, якія былі арэнай некалькіх студэнцкіх хваляванняў у канцы 1960-х гадоў. Студэнты лічылі традыцыйныя ўніверсітэты недэмакратычнымі і падкантрольнымі кіраўніцтву і жадалі большага ўплыву, а таксама больш гнуткіх метадаў навучання.

У 1970-х гадах універсітэт быў вядомы сваёй вельмі ліберальнай адукацыяй, у адрозненне ад звычайных лекцый у больш традыцыйных універсітэтах Капенгагена і Орхуса. Асноўная ўвага была перанесена з традыцыйных лекцый на групавыя метады і праекты.

Яшчэ ў 1972 годзе гэтыя ідэі былі супярэчлівымі, але традыцыйныя ўніверсітэты Даніі адразу прынялі вялікую частку такой канцэпцыі самі, у першую чаргу канцэпцыю групавой праектнай працы, якая сёння з’яўляецца прызнаным акадэмічным метадам. Можна таксама сказаць, што ўніверсітэт прынёс у Данію англасаксонскія канцэпцыі міждысцыплінарнасці і менш дакладна акрэсленых межаў паміж навуковымі спецыяльнасцямі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Даніі
Катэгорыя·Роскіле
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1972 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта