wd wp Пошук:

Рональд Хэберлі

Рональд Л. Хэберлі (англ.: Ronald L. Haeberle; нар. 1940/1941, Кліўленд, Агаё, ЗША) — амерыканскі ваенны фатограф, аўтар здымкаў ахвяр масавага забойства ў Сангмі, здзейсненага амерыканскімі салдатамі ў 1968 годзе падчас В’етнамскай вайны.

Біяграфія

Ранняе жыццё

Аб папярэдняй біяграфіі практычна няма інфармацыі. Вядома, што нарадзіўся прыкладна ў 1940 ці 1941 годзе ў горадзе Кліўленд, штат Агаё.

Падзеі ў Сангмі

16 сакавіка 1968 года Хэберлі разам з ротай С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка амерыканскай арміі высадзіўся ў раёне вясковай абшчыны Сангмі, дзе стаў сведкам масавага забойства мірных жыхароў.

У яго было два фотаапараты: армейскім ён здымаў чорна-белыя фатаграфіі, а асабістым рабіў каляровыя. У Сангмі былі абодва[1]. Пасля звальнення з вайсковай службы і вяртання ў родны Кліўленд Хэберлі захаваў каляровыя здымкі, аднак не паказваў іх да лістапада 1969 года, калі масавае забойства атрымала агалоску. Ён звязаўся са сваім школьным сябрам, які працаваў рэпарцёрам у кліўлендскай газеце The Plain Dealer. Газета апублікавала здымкі ў чорна-белым колеры і дапамагла Хэберлі прадаць правы на каляровыя здымкі часопісу Life, нямецкаму Stern і лонданскай Sunday Times[1]. Пазней, падчас судовага працэсу, выступаючы сведкам абвінавачвання, ён пацвердзіў, што асабіста бачыў, як амерыканскія салдаты расстрэльвалі мірных жыхароў[2]. У дакладзе камісіі Уільяма Пірса, якая расследавала абставіны злачынства, гаварылася, што фатограф хаваў ад уладаў здымкі, нягледзячы на абавязак паведамляць аб відавочных ваенных злачынствах[3]. Аднак па словах самога Хэберлі, ён хаваў фатаграфіі, баючыся, што яны будуць проста знішчаныя ўладамі[4].

Пасля вайны

У 2000 і 2011 годзе вяртаўся ў В’етнам у якасці турыста.

Улетку 2012 года наведаў В’етнам і вёсачку Сангмі, дзе ён сустрэўся з Чан Ван Дук, які перажыў бойню 1968 года[5].

Фотаздымкі

Чорна-белыя фота

Каляровыя фота

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Miscue on the Massacre Архівавана 12 лютага 2011. // Time. Dec. 05, 1969
  2. Ronald Haeberle, Witness for the Prosecution Архівавана 15 красавіка 2007 года.
  3. Mai Lai Inquiry Findings and Recommendations Архівавана 25 студзеня 2000 года.
  4. Report of the Department of Army review of the preliminary investigations into the My Lai incident. Volume II, Testimony, Book 11, 14 March 1970 (нявызн.).
  5. King, Tim. Reunion at Site of My Lai Massacre: Survivor Duc Tran Van and Photographer Ron Haeberl. Salem-News.com, July 14, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Масавае забойства ў Сангмі
Катэгорыя·Фатографы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Фатографы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фатографы ЗША