.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Ро́нальд Уі́лсан Рэ́йган (англ.: Ronald Wilson Reagan; 6 лютага 1911, Тампіка, ЗША — 5 чэрвеня 2004, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі палітык, радыёвядучы і акцёр, які займаў пасаду 40-га прэзідэнта ЗША з 1981 па 1989 гады. Да свайго прэзідэнцтва быў акцёрам і прафсаюзным лідарам у Галівудзе, а з 1967 па 1975 гады займаў пасаду 33-га губернатара штата Каліфорнія.
Вырас у беднай сям’і ў малых гарадах Паўночнага Ілінойса і ў 1932 годзе скончыў каледж Эўрыкі, пасля чаго працаваў у якасці спартыўнага каментатара на некалькіх рэйгіянальных радыёстанцыях. Пераехаўшы ў Галівуд у 1937 годзе, стаў акцёрам і здымаўся на некалькіх буйных студыях. Двойчы быў абраны прэзідэнтам Гільдыі кінаакцёраў, прафсаюза акцёраў, дзе працаваў з мэтай выкараніць камуністычны ўплыў. У 1950-х гадах здымаўся для тэлебачэння і быў матывацыйным прамоўцам на заводах кампаніі «Джэнерал Электрык» (англ.: General Electric). На працягу ўсяго жыцця прытрымліваўся ліберальна-дэмакратычных поглядаў, але ў 1962 годзе ўвайшоў у Рэспубліканскую партыю і стаў кансерватарам. У 1964 годзе заслужыў усеагульную ўвагу сваёй прамовай «Час выбіраць» у падтрымку прэзідэнцкай кампаніі Бары Галдуотэра. Атрымаўшы мноства прыхільнікаў, у 1966 годзе быў абраны губернатарам штата Каліфорнія. Займаючы гэтую пасаду, падняў падаткі, што прывяло да збалансавання бюджэту, супрацьстаяў пратэстуючым у Каліфарнійскім універсітэце, склікаў войскі нацыянальнай гвардыі на перыяд пратэстных рухаў у 1969 годзе, а ў 1970 годзе быў паспяхова абраны на другі тэрмін. Двойчы, у 1968 і 1976 гадах, беспаспяхова спрабаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, але праз чатыры гады ўпэўнена перамог у праймерыз, пасля чаго стаў найстарэйшым прэзідэнтам у гісторыі ЗША, абышоўшы на выбарах 1980 года дзеючага прэзідэнта Джымі Картэра.
У 1981-89 прэзідэнт ЗША ад Рэспубліканскай партыі.
Падчас яго прэзідэнцтва праводзіўся курс на лібералізацыю эканомікі краіны, скарачэнне падаткаў на даходы, федэральнага бюджэту, абмежаванне дзяржаўных сацыяльных праграм, што выклікала значны эканаммчны рост («рэйганоміка»). У знешняй палітыцы ажыццяўлялася т.зв. дактрына Рэйгана (падтрымка антыкамуністычных рухаў, у т.л. ў Нікарагуа, Грэнадзе, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе), былі палепшаны адносіны з Савецкім Саюзам (з 1985) і заключаны з ім дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (снежань 1987).
У старасці цярпеў ад хваробы Альцгеймера.