wd wp Пошук:

Роналд Нокс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нокс.

Роналд Нокс (англ.: Ronald Arbuthnott Knox; 17 лютага 1888 — 24 жніўня 1957) — англійскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў.

Біяграфія

Нарадзіўся Кібварце (Лестэршыр) у англіканскай сям’і. Вучыўся ў Ітане, пасля ў Трыніці-каледжы ў Оксфардзе, дзе атрымаў класічную адукацыю. Нокс неаднаразова выйграваў розныя конкурсы, у тым ліку конкурс на найлепшы верш па-старагрэчаску (1908) і найлепшы верш па-лацінску (1910). У 1912 годзе Нокс зрабіўся капеланам каледжа, але ў 1917 годзе перайшоў у каталіцтва. Гэтае сваё рашэнне ён патлумачыў у кнігах «Апалогія» (Apologia, 1917) і «Духоўная Энеіда» (A Spiritual Aeneid, 1918). У 1918 ён зрабіўся каталіцкім святаром, у 1919—1926 выкладаў у каледжы Св. Эдмунда ў Хартфардшыры, а ў 1926—1939 быў каталіцкім капеланам у Оксфардзе.

Нокс напісаў шэраг дэтэктыўных раманаў (першы з іх — «Забойства ля віядука» (The Viaduct Murder) — выйшаў у 1925 годзе), а ў 1929 годзе акрэсліў 10 запаветаў дэтэктыўнага твора. Разам з Гілбертам Чэстэртанам і Агатай Крысці заснаваў Дэтэктыўны клуб і напісаў некалькі даследаванняў дэтэктыву, а таксама пяць раманаў і адно апавяданне пра Майлза Брэдана, прыватнага дэтэктыва, нанятага не названай у творах страхавой кампаніяй.

Роналд Нокс пераклаў на англійскую мову Вульгату і напісаў шмат рэлігійных прац. За пераход пісьменніка ў каталіцызм бацька выкрасліў яго з тэстаменту.

У эсэ «Вывучаючы літаратуру пра Шэрлака Холмса» (Studies in the Literature of Sherlock Holmes) — першым жартоўна-сур’ёзным даследаванні тэмы, Нокс выказвае меркаванне, што Холмс, Уотсан і іншыя маглі напраўду існаваць. У іншым эсэ такога кшталту, “Пра аўтарства верша «In Memoriam»” (The Authorship of «In Memoriam»), ён спрабуе давесці, што знакаміты верш Тэнісана напісала каралева Вікторыя.

У 1953 годзе Нокс пабываў у Занзібары і Радэзіі і падчас падарожжа пачаў перакладаць на англійскую трактат «Пра перайманне Хрыста» Фамы Кемпійскага. У 1957 годзе ён цяжка захварэў на рак і 24 жніўня 1957 памёр. Яго цела было перанесенае ў Вэстмінстэрскае абацтва і пасля пахаванае на могілках царквы Св. Андрэя ў Мэлсе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ronald Knox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выхаванцы Баліял-каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Капеланы
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары дэтэктыўнай прозы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сомерсеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лестэршыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў