wd wp Пошук:

Роза Паркс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паркс.

Роза Лі Паркс (4 лютага 1913, Таскігі, штат Алабама24 кастрычніка 2005, Дэтройт) — амерыканскі грамадскі дзеяч, пачынальніца руху за правы афраамерыканскіх грамадзян ЗША. Стала сімвалам барацьбы з расавай сегрэгацыяй.

Біяграфія

Роза (Мак-Колі) Паркс нарадзілася 4 лютага 1913 года ў горадзе Таскігі, штат Алабама ў метадысцкай мурынскай сям’і. Вырасла на ферме, і вывучылася на швачку. У 1932 годзе яна выйшла замуж за Рэйманда Паркса, актыўнага праваабаронцу.

Роза Паркс увайшла ў гісторыю, дзякуючы здарэнню 1 снежня 1955 года, калі падчас паездкі ў аўтобусе ў горадзе Мантгомеры, штат Алабама, яна адмовілася саступіць месца беламу мужчыну па патрабаванні кіроўцы Джэймса Блэйка. Пасля гэтага выпадку Роза Паркс была арыштавана за парушэнне правіл карыстання грамадскага транспарту. Гэта справа дайшла да Вышэйшага Суда ЗША, дзе было прызнана, што расавая сегрэгацыя з’яўляецца неканстытуцыйнай. Пасля гэтага здарэння Марцін Лютэр Кінг арганізаваў байкот грамадскіх аўтобусаў у Мантгомеры і дабіўся скасавання расавых правіл. Пасля гэтага, Марцін Лютэр Кінг атрымаў сваю папулярнасць. Нягледзячы на рашэнне суда, Роза Паркс усё ж такі пацярпела ад гэтага здарэння — яна страціла працу швачкі ў мясцовай краме.

У 1960-х Роза Раркс пераехала ў Дэтройт, дзе працавала ў штабе дэмакратычнага кангрэсмена ад штату Мічыган, Джона Корніерса. Пасля выхаду на пенсію Паркс засталася ў Дэтройце напісала аўтабіяграфію.

Роза Паркс стала сімвалам барацьбы за правы чалавека і супраць расавай дыскрымінацыі ў ЗША. У 1999 годзе Роза Паркс была ўзнагароджаная Залатым Медалём Кангрэсу ЗША, а ў лістападзе 2001 года ў Мантгомеры была адчынена бібліятэка і музей яе імя.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Rosa Parks // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119472678 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.nytimes.com/books/00/07/16/reviews/000716.16anderst.html
  5. http://www.nytimes.com/2005/11/02/national/02cnd-parks.html
  6. http://www.npr.org/templates/story/story.php?storyId=4973548&sourceCode=gaw
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119472678 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  8. http://www.nytimes.com/2005/11/02/national/thousands-pay-final-respects-to-rosa-parks-in-detroit.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мічыгане
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алабаме
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Актывісты руху за правы афраамерыканцаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Праваабаронцы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Дэтройце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных