wd wp Пошук:

Род-Таўн

Род-Таўн (англ.: Road Town) — горад на Брытанскіх Віргінскіх астравах, сталіца тэрыторыі, размешчаны на востраве Тартола. Горад знаходзіцца ў падковападобнай гавані Род-Харбар пасярэдзіне паўднёвага ўзбярэжжа вострава. Насельніцтва горада - каля 9400 чалавек (2004).

Назва паходзіць ад марскога тэрміна “анг. the roads”- рэйд, дзе судны могуць стаяць на якары недалёка ад берага. У мора быў адваяваны ўчастак плошчай 67 акраў пад назвай Вікхэм-Бэй (Wickham Bay), які стаў цэнтрам турызму. Самы стары будынак у горадзе - гэта былая каралеўская турма на Мэйн-стрыт (Main Street), пабудаваная ў 1840-я гады.

Горад з’яўляецца адным з асноўных цэнтраў фрахтавання яхт ў Карыбскім басейне.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Брытанскіх Віргінскіх астравоў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Амерыкі