wd wp Пошук:

Роберт Прымус

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Роберт Прымус (англ.: Robert Primus; нар. 10 лістапада 1990, Морвант, Трынідад і Табага) — трынідадскі футбаліст, абаронца індыйскага клуба «Аіджал» і нацыянальнай зборнай Трынідада і Табага.

Клубная кар’ера

Прафейсійную кар’еру пачынаў на радзіне ў клубе «Сан-Хуан Джаблоці», у складзе якога станавіўся пераможцам і прызёрам чэмпіянату Трынідада і Табага, удзельнічаў у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ. У пачатку 2011 года перайшоў у казахстанскі клуб «Актабэ», з якім двойчы выйграў бронзавыя медалі, а ў 2013 годзе стаў чэмпіёнам Казахстана. У верасні 2013 года атрымаў цяжкую траўму калена, а ў чэрвені 2014 года ў першым жа матчы пасля вяртання на поле траўмаваўся зноў. У маі 2014 года, так і не аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў «Актабэ».

У другой палове 2015 года, вярнуўшыся на радзіму, трэніраваўся з «Сент Энс Рэйнджэрс», а ў пачатку 2016 года папоўніў склад клуба «Морвант Каледонія Юнайтэд». У сезоне 2016/17 выступаў за «Сентрал», з якім стаў чэмпіёнам краіны.

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[2]. Пачынаў сезон 2018 у асноўным складзе каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і вярнуўся на поле толькі ў верасні. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[3].

У сакавіку 2019 года далучыўся да індыйскага клуба «Мінерва Пенджаб», а ў верасні таго ж года перабраўся ў «Чэрчыл Бразерс». У верасні 2020 года перайшоў у «Бенгалуру Юнайтэд», дзе гуляў да лета 2021 года. У лютым 2022 года папоўніў склад «Аіджала».

Міжнародная кар’ера

У 2007 годзе выступаў на юнацкім чэмпіянаце свету, а ў 2009 годзе на моладзевым чэмпіянаце свету. 18 сакавіка 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Трынідада і Табага, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы з Панамай (1:0).

Дасягненні

Зноскі

  1. Robert Primus // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Слуцк” подписал защитников из Сербии и Тринидада и Тобаго(руск.) . football.by (12 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. Муcа, Николич и Примус покинули “Слуцк”(руск.) . football.by (4 снежня 2018). Праверана 4 снежня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Хуан Джаблоці
Катэгорыя·Ігракі ФК Сентрал
Катэгорыя·Ігракі ФК Морвант Каледонія Юнайтэд
Катэгорыя·Футбалісты Трынідада і Табага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінерва Пенджаб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Актабэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Аіджал
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенгалуру Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі зборнай Трынідада і Табага па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трынідадзе і Табага
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэрчыл Бразерс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных