wd wp Пошук:

Роберт Марцін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марцін. Роберт Сесіл Марцін (англ.: Robert Cecil Martin), таксама вядомы як Дзядзька Боб (англ.: Uncle Bob[1]) — кансультант і аўтар у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Марцін з’яўляецца прафесіяналам у галіне распрацоўкі ПЗ з 1970, а з 1990 становіцца міжнародным кансультантам у гэтай галіне. У 2001 ён арганізуе сустрэчу групы, якая стварыла гнуткую метадалогію распрацоўкі з тэхнік экстрэмальнага праграмавання.[2]

Заснавальнік Object Mentor Inc., арганізацыі, якая аказвае кансультацыйныя паслугі і трэнінгі ў такіх абласцях, як C++, Java, ААП, Шаблон праектавання, UML, гнуткія метадалогіi распрацоўкі, і экстрэмальнае праграмаванне.[3]

З 1996 па 1999 быў галоўным рэдактарам часопіса C++ Report. У 2002 напісаў кнігу «Хуткая распрацоўка праграм. Прынцыпы, прыклады, практыка» (англ. Agile Software Development: Principles, Patterns, and Practices), якая дае прагматычныя парады па аб’ектна-арыентаванаму дызайну і распрацоўцы ў agile-камандах. Таксама ён выдаў некалькі папулярных кніг па праграмаванню і метадалогіям распрацоўкі ПЗ.

Бібліяграфія

На рускай мове

На англійскай мове

Гл. таксама

Зноскі

  1. Do Professional Programmers Need a Code of Conduct? An Interview with Robert C. “Uncle Bob” Martin(нявызн.) (10 мая 2011).
  2. Highsmith, Jim History: The Agile Manifesto(нявызн.) (2001). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2012. Праверана 25 чэрвеня 2018.
  3. Object Mentor Inc: Robert C. Martin Profile(нявызн.). Праверана 2 ліпеня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Інжынеры ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Праграмісты ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар