wd wp Пошук:

Роберт Браўт

Роберт Браўт (англ.: Robert Brout; 14 чэрвеня 1928, Нью-Ёрк — 3 мая 2011, Брусель) — фізік-тэарэтык, які працаваў у галіне фізікі элементарных часціц. Заслужаны прафесар Брусельскага вольнага ўніверсітэта. Лаўрэат шэрагу прэстыжных прэмій у галіне фізікі.

Біяграфія

Пасля атрымання ў 1952 годзе дыплома доктара філасофіі ў Калумбійскім універсітэце працаваў на пасадзе прафесара ў Карнельскім універсітэце. У 1961 годзе пераехаў у Бельгію, дзе атрымлівае пазіцыю ў Брусэльскім свабодным універсітэце і бельгійскае грамадзянства. У 1993 годзе выйшаў на пенсію, атрымаўшы званне заслужанага прафесара.

З’яўляецца адным з заснавальнікаў тэорыі спантаннага парушэння сіметрыі ў фізіцы элементарных часціц. Сумесна з Франсуа Энглерам з’яўляецца аўтарам адной з фундаментальных прац у гэтай галіне, апублікаванай у часопісе «Physical Review Letters» у 1964 годзе.

Узнагароды

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20120927015201/http://www.ulb.ac.be/actulb/ws/getfile.php5?filter=databox6-art-attach-46.pdf
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Сакураі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Бельгіі
Катэгорыя·Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных