wd wp Пошук:

Раўвольфія

Раўфольфія (Rauvolfia) — род кветкавых раслін сямейства кутровых. Каля 50 (па іншых звестках да 100) відаў. Пашыраны ў тропіках, акрамя Аўстраліі. Трапляюцца на ўзлесках вільготных трапічных лясоў.

Кусты, паўкусты або дрэвы, якія ўтрымліваюць млечны сок. Лісце простае, суцэльнае, часта скурыстае. Кветкі ў верхавінках ці пазушных суквеццях. Плод — з 2 касцянак. Падземныя органы раўвольфіі змяінай (Rauvolfia serpentina) і некаторых іншых відаў маюць у сабе алкалоіды (рэзерпін, рэстынамін, іахімбін), якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Кутровыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак