wd wp Пошук:

Раіятэа

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Раіятэа (франц., таіц.: Raiatea) — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Падветраных астравоў Таварыства. Плошча — 167,7 км². Насельніцтва — 12 245 чал. (2012 г.)

Гісторыя

У паданнях карэнных жыхароў астравоў Таварыства і Новай Зеландыі Раіятэа часцяком атаясамляўся з Гаваікамі, легендарнай прарадзімай палінезійцаў. Археолагамі было выяўлена, што востраў быў населены паміж VII — X стст. Да XIII ст. мясцовыя жыхары асвоілі большасць далін, дзе займаліся земляробствам, але не пакідалі сувязяў з акіянам. Жыхары Раіятэа славіліся як выдатныя мараўплаўцы, вандравалі на Таіці, у Новую Зеландыю і Гавайскія астравы. З Раіятэа паходзілі Хіра (або Купэ), першаадкрывальнік Новай Зеландыі, і Тупаіа, палінезійскі навігатар, які аказаў дапамогу Джэймсу Куку.

Раіятэа таксама называюць Ватыканам старажытнай палінезійскай рэлігіі. На астравах Таварыства склалася патаемнае святарскае аб’яднанне арыоі, якое шанавала бога вайны Ора. Яно мела добра распрацаваную структуру з 8 ступенямі прысвячэння. Арыоі вандравалі паміж рознымі астравамі, праводзілі службы і цырымоніі, многія з якіх мелі эратычны характар. Але галоўным цэнтрам арыоі лічыўся менавіта Раіятэа.

Важную ролю ў рэлігіі старажытных палінезійцаў таксама меў стадол Тапутапуатэа на Раіятэа, усталяваны да X ст. Яго наведвалі вандроўнікі і правадыры з іншых астравоў Палінезіі, вялі перагаворы і заключалі дамовы. Пасля археалагічных раскопак у 1994 г. ён быў узноўлены.

Яшчэ да прыходу еўрапейцаў у XVIII ст. на востраве склалася сацыяльна-дыферэнцыяванае грамадства. Галоўную ролю адыгрывала сям’я правадыроў, якая вяла свой род ад Хіра. У XIX ст. уладу захапілі выхадцы з вострава Хуахінэ. У 1847 г. Раіятэа быў фармальна прызнаны незалежнай дзяржавай. Апошні кароль Таматоа VI кіраваў у 18841888 гг. пакуль Раіятэа не быў далучаны да Францыі. На востраве ўспыхнула паўстанне на чале правадыра Тэраўпа, якое працягвалася амаль 10 гадоў. Пасля яго задушэння Тэраўпа быў высланы на Новую Каледонію, а Раіятэа ўвайшоў у склад Французскай Палінезіі.

Геаграфія

Раіятэа — другі па велічыні востраў Французскай Палінезіі пасля Таіці. Мае вулканічнае паходжанне, даволі ўзгорысты. Найвышэйшы пункт — гара Цефатуа (1017 м). Востраў атачае каралавы рыф з невялікімі каралавымі астравамі моту. Натуральныя пляжы адсутнічаюць.

Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая тэмпература паветра вагаецца ад 28 да 31° C, узбярэжных вод ад 26 да 28° C.

Эндэмічная прырода лепей захавалася ў гарах.

Эканоміка і інфраструктура

Адміністрацыйны цэнтр Утуроа злучаны са знешнім светам праз аэрапорт і марскі порт. Сталая паромная сувязь з суседнімі астравамі і Таіці.

Аснова эканомікі — вытворчасць жэмчугу і ванілі, турызм. Востраў часта наведваюць круізныя судны.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Таварыства