wd wp Пошук:

Раіса Андрэеўна Баравікова

Раіса Андрэеўна Баравікова (нар. 11 мая 1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972). У 1972—77 — карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—88 — літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996—2000 гадах намеснік, у 2000—2002 гадах галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002—2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012).

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977).

Творчасць

Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды беларускай гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1992).

Самая істотная рыса паэтычнай творчасці — гранічная адкрытасць душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў. Падсумаваннем яе творчай працы можна лічыць кнігі выбранай паэзіі «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).

Аўтар аповесці «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцці. Выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны „Я“, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), зборнік апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002). Аўтар п’ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996).

Перакладае з рускай, украінскай і польскай моў.

Прэміі і ўзнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»