wd wp Пошук:

Рашэтнік

Рашэ́тнік, падрашэтнік, казляк[1], махавік, імшэннік[2] (Suillus bovinus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Масляк (Suillus) сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Апісанне

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, плоска-пукатая, гладкая, слізістая, скурастая, аранжава-карычневая. Мякаць белавата-жаўтаватая, бураватая, шчыльная, пругкая. Ножка даўжынёй 5—10 см і дыяметрам 1—2 см, цыліндрычная ці трохі звужаная да асновы, суцэльная і гладкая, святлейшая за шапку. Гіменафор брудна-жоўты ці карычнева-аліўкавы з вялікімі порамі. Споры гладкія і жаўтаватыя.

Арэал і экалогія

Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Расце пераважна ў хваёвых лясах у жніўні — верасні.

Значэнне

Ядомы грыб.

Зноскі

  1. Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.)  / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 60. — 192 с. — 60 000 экз.(руск.)
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Boletus bovinus

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Масляк
Катэгорыя·Артыкулы пра грыбы без MycoBank
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды