wd wp Пошук:

Рашэль Міронаўна Хін

Рашэль Міронаўна Хін (у першым шлюбе Фельдштэйн, у другім Гальдоўская і Хін-Гальдоўская; 9 сакавіка 1863, г. Горкі, Магілёўская губерня, Расійская імперыя12 снежня 1928, Масква, СССР) – руская пісьменніца, драматург, мемуарыст, член Усерасійскага Саюза пісьменнікаў і Таварыства аматараў рускай славеснасці Маскоўскага ўніверсітэта.

Біяграфія

Нарадзілася ў Горках у яўрэйскай сям’і купца 2-ой гільдыі Мірона Маркавіча і Рэвэкі Эмануілаўны Хін. Акрамя Рашэль у сям’і быў брат Марк і сястра Ганна[1]. Неўзабаве сям’я пераехала ў Маскву. Да 14 гадоў Рашэль займалася ў прыватных настаўнікаў. У 1887 годзе паступіла ў 6-ы клас III-й Маскоўскай жаночай гімназіі. Пасля заканчэння гімназіі атрымала атэстат з правам быць хатняй настаўніцай, бо скончыла восьмы клас – педагагічны.

У 1880 годзе Рашэль паступае на вышэйшыя жаночыя медыцынскія курсы пры Медыка-хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу. Але неўзабаве жыццёвыя планы змяніліся, бо яе вабілі гуманітарныя прадметы: гісторыя і літаратура. Але яўрэям паступіць у універсітэт у Расіі было амаль немагчыма, бо існавала «адсоткавая норма». Таму яна паступіла і тры гады вучылася ў Парыжы на гісторыка-літаратурным аддзяленні каледжа «College de France», навучанне ў якім было бясплатным і без уступных экзаменаў, аднак дыплома выхаванцам пасля заканчэння каледжа не выдавалі. Акрамя вучобы ў каледжы, яна слухала таксама лекцыі ў Парыжскім універсітэце (Сарбоне).

У Парыжы ў 1880—1881 гадах ёй пашчасціла пазнаёміцца і мець цесныя адносіны з рускім пісьменнікам Іванам Сяргеевічам Тургеневым. Ён дапамагаў ёй парадамі і даваў рэкамендацыі: якія курсы і прафесараў выбраць, часам нават экзаменаваў яе. Вядома, што ў Парыжы яна пазнаёмілася таксама з Гюставам Флаберам, Эмілем Заля, Гі дэ Мапасанам, Анатолем Франсам і пазней перакладала іх некаторыя творы. У вольны ад вучобы час шмат падарожнічала па Заходняй Еўропе.

Пасля вяртання ў Расію выйшла замуж за адваката С. Фельдштэйна і ў іх нарадзіўся сын Міхаіл. Другім мужам быў таксама адвакат — А. Гальдоўскі. Аднак, першы муж разводу не даваў і ей прышлося прыняць каталiцтва. Рашэль памяняла i сваё прозвiшча на Хiн–Гальдоўская. Яе новы муж быў паспяховым адвакатам і шмат зарабляў. Яна займалася толькi літаратурнай працай i трымала лiтаратурны салон, на пасяджэннях якога абмяркоўвалiся лiтаратурныя творы i тэатральныя прэм’еры, публiцыстычныя артыкулы, слухалi музыку, спевы, вершы[2]. Творчую атмасферу яе салона i тых, хто яго наведваў, апiсаў паэт Максiмiльян Валошын у вершы «Я мысленно вхожу в ваш кабинет». Гэты верш стаў песняй дзякуючы Давiду Тухманаву. Песня змешчана ў яго альбоме «По волне моей памяти» (1976)[3].

Рашэль горача вiтала Лютаўскую рэвалюцыю, але не падтрымала Кастрычніцкі пераварот 1917 года[4].

У савецкай Расii Рашэль лiчылася дзiцячай пісьменніцай[5]. Вядома, што ў 1923 годзе яна перавыдала для тэатра падлеткаў толькi адну сваю старую п’есу [6]. Яна ўваходзіла ў «Усерасійскі Саюз пісьменнікаў» (існаваў у 1920—1932 гадах), была членам «Таварыства аматараў рускай славеснасці» пры Маскоўскім унііверсітэце. Аднак новых мастацкіх твораў не напісала. Працавала над успамінамі і дзённікамі, якія былі апублікаваны толькі ў наш час. Памерла 12 снежня 1928 года ў Маскве.

Сям’я

Літаратурная творчасць

Псеўданімы

М-хін, Р.; Р. М.; Р. Ф.; Ф-ва, Р.; Ф…ейн, Рашэль; Ф-ейн, Рашэль; Хін, Р.; Хін, Р. М., Stanislas Le Char (С. Лешар).

Празаічныя творы

Першым творам Хін-Гальдоўскай было апавяданне «Учительница музыки» (часопіс «Друг женщин» (1882)). Затым яна на працягу многіх гадоў друкавала свае творы ў маскоўскіх часопісах «Русская мысль», «Голос минувшего», у Санкт-Пецярбурскіх часопісах «Восход», «Вестник Европы, «Былое», а таксама ў газетах «Неделя», «Русские ведомости», «Петербургские ведомости», «Новости», «Русское слово» і іншых.

У 1894 годзе выдала першы зборнік апавяданняў і аповесцей «Силуэты», у 1895 годзе — «В глухом местечке» у суаўтарстве з Навумам Коганавым, у 1900 годзе — зборнік апавяданняў «Под гору».

Рашэль цікавілі розныя напрамкі літаратуры, а ў першы перыяд творчасці – асветніцкі нарыс. У асветніцкім нарысе «Судьбы русской девушки» (часопіс «Друг женщин», 1883, № 2), яна аналізуе вясельны абрад і яго сэнс. Пытанням фэмінізму, узаемаадносін мужчын і жанчын прысвечана аповесць «Из стороны в сторону» (часопіс «Друг женщин»,1883, № 3-6). Разам з тым, яна рэзка выступала супраць радыкальнага, ваяўнічага фемінізму. У аповесці «Наташа Криницкая» (Русское обозрение, 1891, Кн. 3, № 6) Рашэль піша пра канфлікт пакаленняў: маці, якая выйшла замуж не па каханні, і дачкі.

Значная частка яе твораў напісаны на руска-яўрэйскія тэмы. У іх аўтар апісвае цяжкае, трагічнае становішча абяздоленага яўрэйскага народа, які апынуўся зачыненым у «рысе аселасці», распавядае аб дзяржаўным і бытавым антысемітызме. Рашэль часта малюе яўрэя, які атрымаў адукацыю, які любіць і паважае рускую культуру, але ў царскай Расіі, дзе законы прыгнятаюць яўрэйскае насельніцтва, ён адчувае дыскрымінацыю і прыгнёт. Першым па часе яе руска-яўрэйскім творам з’яўляецца апавяданне «Макарка. Эскиз (из жизни незаметных людей)». Упершыню яно было надрукавано ў часопісе «Восход» (№ 4, 1889).

Пераход у хрысціянства пакінуў глыбокі след у душы Рашэлі Хін-Галдоўскай. І гэта можна прасачыць, чытаючы некаторыя аповесці пісьменніцы, і напрыклад, аповесць «Не ко двору» (часопіс «Восход» (1886).

С. А. Венгераў, рускі літаратурны крытык, гісторык літаратуры, бібліёграф і рэдактар, аб аповесцях Хін-Гальдоўскай пісаў: «…задуманы не банально и читаются с интересом, но им недостает цельности и простоты. Редкая из них обходится без нескольких смертей и другого рода чрезвычайных происшествий; «героини» всегда представляют собой соединение ума, красоты, благородства и т. д.»[8].

Драматургія

Яе першая п’еса «Охота смертная (Пословица)» была апублікавана ў Маскве ў 1897 годзе ў літаратурным зборніку «Призыв. В пользу престарелых и лишённых способности к труду артистов и их семейств» (М.: 1897). Гэта была «п’еса для чытання». Так называліся літаратурныя творы, якія былі не прызначаны аўтарам для сцэнічнага ўвасаблення і адрасаваны не тэатральным гледачам, а чытачам.

У п’есе паказваецца вядомае для Рашэлі адвакацкае асяродзе і ў цэнтры твора — галоўная гераіня, распешчаная жонка моднага адваката. Яна не любіць мужа, не верыць у сямейнае шчасце і часта ўспамінае сваіх былых кавалераў.

У 1904 годзе Хін-Гальдоўская зноў звяртаецца да драматургіі і завяршае працу над п’есай «Поросль» у 5-ці дзеяннях і 2-х карцінах. «Поросль» (па беларуску «Параснік») — гэта маладыя атожылакі раслін, малады лес, а ў грамадстве так называюць маладое пакаленне і моладзь. У п’есе Рашэль паказвае тыпы моладзі: гэта і невук – студэнт, які лічыць працу на карысць грамадства «рабствам», паэт-дэкадэнт і «жанчына новай эпохі», якая адмаўляе інстытут шлюбу. У п’есе ёсць і станоўчы герой – малады студэнт, які разумее, у чым доўг інтэлігенцыі перад краінай і народам.

Л. Берднікаў лічыць, што драма каштоўная якраз тым, што «…в ней показаны характеры русской интеллигенции, которые не устарели и в тот судьбоносный исторический момент»[9].

П’еса Р. Хін-Галдоўскай «Ледоход. Драма из эпохи освободительного движения» была непасрэдна прысвечана рэвалюцыйным падзеям 1905 года. У ёй выведзены тып яўрэя-народніка і інтэрнацыяналіста. У сваёй п’есе Рашель за 12 гадоў наперад прадказала лютаўскую буржуазна-дэмакратычную рэвалюцыю 1917 года.

Гэту п’есу вельмі хваліў расійскі і савецкі акцёр, драматург, тэатральны дзеяч, народны артыст РСФСР Аляксандр Южын, які ў лісце да Рашэль ад 20 ліпеня 1910 года пісаў: «Я прочел «Наследники» с настоящим удовольствием. И понятно. Это чуть ли не первая пьеса из тех, которые я читаю по обязанности, носящая на себе печать вкуса и изящества письма. А кроме того, она интересна по коллизиям, лица живые… и даже новые и оригинальные» [10]. Аднак, п’еса ішла толькі адзін сезон і была знята з паказу пад ціскам чарнасоценскага «Саюза рускага народа».

Мемуары

Р. Хін-Гальдоўская пакінула мемуары і дзённікі, некаторыя з іх былі надрукаваны толькі ў апошні час[11].

У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва знаходзяцца лісты, дасланыя Р. Хін-Гальдоўскай І. Тургеневым, А. Коні, М. Старажэнка, П. Бабарыкіным, У. Танеевым і іншымі вядомымі дзеячамі тых часоў.

Творы

Асобныя творы

П’есы

Надрукавана за мяжой

Дзённікі

Літаратура

Зноскі

  1. Авербух, Марк. Связь имен (Рашель Мироновна Хин — Михаил Соломонович Фельдштейн — Анатолий Федорович Кони — Марина Ивановна Цветаева — Марк Анатольевич Минков //Заметки по еврейской истории, №1 • 06.02.2018
  2. Бердников, Л.И. Литературный салон Рашели Хин // Новый журнал, № 283, 2016
  3. https://yandex.ru/video/preview/?text
  4. Хин-Гольдовская Р. М. Из дневников 1913-1917 // Минувшее. Вып. 21. М.: – СПб.: 1997
  5. Биобиблиографическій словарь писателей XX века. М.: 1928
  6. «На баррикадах. Дурная кровь» — М.: Содрабис, 1923
  7. Высылка вместо расстрела. Депортация интеллигенции в документах ВЧК-ГПУ— М.: 2005. С. 498
  8. Венгеров, С. А. Хин, Рашель Мироновна // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах. — СПб.: 1890—1907
  9. Бердников, Л. Не ко двору “Я люблю слушать шаги времени” Жизнь и творчество Рашели Хин https://www.litmir.me/br/?b=583483&p=10
  10. Промелькнувшие силуэты …(Из дневников Р. М. Хин-Гольдовской). Публикация M. M. Ситковецкой
  11. Хин-Гольдовская Р.М. Промелькнувшие силуэты (из дневников) // Встречи с прошлым. Выпуск 6. М., 1988; Хин-Гольдовская Р.М. Очарованье старины: Из дневников / Публ. М.М. Ситковецкой // Грани. 1992. № 163. С. 172-226; 1994. № 173. С.155-207; 1995. № 177. С.167-210;Хин-Гольдовская Р.М. Из дневников 1913-1917 гг. / Пред. и публ. Е.Б. Коркиной // Минувшее. Вып. 21. СПб., 1997. С.521-598;Хин-Гольдовская Р.М. Три фрагмента из дневника // Археографический ежегодник за 1980 г. М., 1981. С. 315-316; “Бешеный шквал сносит все, чем мы жили…”: Из дневника Рашель Мироновны Хин-Гольдовской // Россия 1917 года в эго-документах: Дневники / Сост. Н.В. Суржикова. М.: Политическая энциклопедия, 2017. С. 245-358.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Драматургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве