wd wp Пошук:

Рашфор

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рашфор (значэнні). Рашфо́р (фр.: Rochefort) — гандлёвы порт у французскім дэпартаменце Прыморская Шаранта, на правым беразе ракі Шаранта, за 16 км ад яе ўпадзення ў Біскайскі заліў і вострава Іль-д’Экс з цытадэллю, фортам і маяком.

Гісторыя

Рашфор — класічны прыклад «новага горада», пабудаванага ў эпоху абсалютызму з рацыянальных прычын. Не жадаючы ствараць буйны цэнтр суднабудавання ў мяцежнай Ла-Рашелі (вядомай сваімі гугеноцкімі сімпатыямі), першы міністр Кальбер пераканаў Людовіка XIV у неабходнасці будаўніцтва ў вусце Шаранты новага горада-порта.

Рашфор пачаў будавацца ў 1666 годзе па прынцыпах класіцызму (прамыя шырокія вуліцы і бульвары). За ўзвядзеннем арсенала і ўмацаванняў, у тым ліку на Іль-д’Экс і прылеглых астравах заліва, назіраў асабіста Вабан. Сярод пабудоў таго часу — канатная фабрыка, якая ў XVII стагоддзі лічылася самым доўгім будынкам у Еўропе.

Умацаванне Рашфора працягнулася і пры Напалеоне, які пабудаваў побач з Іль-д’Экс знакаміты форт Баяр. Па іроніі лёсу, менавіта ў гэтых водах Напалеону прыйшлося капітуляваць па заканчэнні Ста дзён (гэта адбылося на борце англійскага карабля «Белерафонт»).

Багатай гісторыі Рашфора як ваеннага порта прысвечаны мясцовы музей мора. Гэта родны горад пісьменніка П’ера Лаці, які нярэдка згадвае Рашфор у сваіх творах. У 1900 годзе было скончана будаўніцтва наватарскага моста-транспарцёралятучага парома») праз Шаранту.

У Рашфоры адбываецца дзеянне мюзікла Жака Дэмі «Дзяўчыны з Рашфора» (1967) з Катрын Дэнёў, Франсуазай Дарлеак, Мішэлем Пікалі і Джынам Келі.

Насельніцтва

Насельніцтва камуны на 2010 год складала 25 140 чалавек.

Колькасць насельніцтва па гадах.
(Крыніца: INSEE)
1962196819751982199019992010
28 64829 22628 15526 16725 56125 77525 140

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Sandre

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Прыморская Шаранта
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Новай Аквітаніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1666 годзе
Катэгорыя·Парты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96