wd wp Пошук:

Рафал Брускі

Рафал Брускі (польск.: Rafał Bruski; нар. 1 ліпеня 1962, г. Быдгашч) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Член Грамадзянскай платформы.

Біяграфія

Быдгашч, 21 кастрычніка 2021 года. Рафал Брускі на ўрачыстым адкрыцці «Дуба за свабоду Беларусі»

З 1994 па 2005 год працаваў ва ўпраўленні падатковага кантролю ў Быдгашчы, з 1998 года — інспектарам фіскальнага кантролю.

На выбарах 2010 года ён балатаваўся на пасаду мэра Быдгашчы, дзе перамог у першым туры з 43,3 % галасоў. 5 снежня таго ж года ён перамог у другім туры выбараў з дзеючым прэзідэнтам Канстанціем Дамбровічам, набраўшы 59,2 % галасоў[1].

У 2014 годзе паспяхова балатаваўся на выбарах, перамогшы свайго папярэдніка ў другім туры галасавання з вынікам 57,1 % галасоў[2].

Зноскі

  1. Wybory Samorządowe 2010
  2. Wybory Samorządowe 2014

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быдгашчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні
Катэгорыя·Члены партыі «Грамадзянская платформа»