wd wp Пошук:

Раул Мейрэліш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рау́л Жазэ́ Трыніда́ды Мейрэ́ліш[3] або Раул Мейрэлеш (парт.: Raul José Trindade Meireles; нар. 17 сакавіка 1983, Порту, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрко нацыянальнай зборнай Партугаліі (2006—2014).

Клубная кар’ера

«Буавішта»

Раул з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Буавішты», але першыя гады прафесійнай кар’еры ён адыграў за клуб «Авіш». У «Буавішту» ён вярнуўся летам 2003 года. За адзін сезон ён згуляў 29 матчаў і не забіў ніводнага мяча.

«Порту»

У ліпені 2004 года Раул падпісаў пяцігадовы кантракт з «Порту». У заяве Мейрэліша пасля пераходу гаварылася, што ён ні секунды не сумняваўся пасля прапановы «Порту».

«Ліверпул»

28 жніўня 2010 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што «Ліверпул» разглядае Мейрэліша ў якасці замены Хаўеру Маскерана, які пераходзіць у «Барселону»[4]. У той жа дзень гэта было афіцыйна пацверджана прадстаўнікамі мерсісайдскага клуба — афіцыйны сайт «чырвоных» апублікаваў паведамленне аб тым, што сума трансферу іграка ўзгоднена з «Порту», ​​а самому футбалісту засталося ў самы бліжэйшы час прайсці медагляд, абмеркаваць умовы асабістага кантракту і паставіць пад ім подпіс[5][6]. Мейрэліш сказаў, што трэнер «Ліверпула» Рой Ходжсан прыклаў сур’ёзныя намаганні, каб заручыцца яго подпісам, і паабяцаў паспрабаваць увасобіць у рэальнасць мары і надзеі, якія ўскладаюць на яго заўзятары гэтай каманды[7]. 16 студзеня 2011 года Раул забіў свой першы гол за «Ліверпул» у 215-м мерсісайдскім дэрбі. Мейрэліш вельмі хутка заваяваў любоў заўзятараў, і быў прызнаны лепшым іграком лютага ў АПЛ па версіях інтэрнэт-рэсурсу «ESPN» і выдання «Match of the Day»[8].

«Чэлсі»

31 жніўня 2011 года за паўгадзіны да закрыцця трансфернага акна афіцыйны сайт «Ліверпула» апублікаваў паведамленне аб тым, што Мейрэліш падаў пісьмовы запыт на трансфер[9]. Неўзабаве клуб афіцыйна пацвердзіў тое, што «Ліверпул» і «Чэлсі» ўзгаднілі суму трансферу паўабаронцы ў лонданскую каманду[10].

«Фенербахчэ»

3 верасня 2012 года, было пацверджана, што «Чэлсі» дамовіўся аб продажы Мейрэліша ў турэцкі клуб «Фенербахчэ» за 8 мільёнаў еўра[11]. Пакінуў «Фенербахчэ» ўлетку 2016 года ў якасці свабоднага агента і ў выніку завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

У зборнай Партугаліі Раул ужо мае званне чэмпіёна Еўропы сярод юніёраў, заваяванае ў Ізраілі ў 2000 годзе. Летам 2004 года ён быў у складзе моладзевай зборнай на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі, дзе партугальцы занялі трэцяе месца. У 2008 годзе выступаў за зборную на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у Аўстрыі і Швейцарыі.

Дасягненні

Сцяг Партугаліі Порту:

Сцяг Англіі Чэлсі:

Зноскі

  1. Raúl Meireles // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Raúl José Trindade Meireles // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. «The Guardian: Раул Мейрелиш близок к переходу в „Ливерпуль“». LiverBird.ru
  5. «Официально: Сумма трансфера Мейрелиша согласована». LiverBird.ru
  6. «Официально: Раул Мейрелиш стал игроком „Ливерпуля“». LiverBird.ru
  7. «Мейрелиш: Я здесь, потому что Рой так хотел». LiverBird.ru
  8. Рауль Мейрелеш — центр поля, татуировки и любовь Архівавана 26 верасня 2011.. footanal.ru
  9. «Официально: Мейрелиш подал запрос на трансфер». Liverbird.ru
  10. «Официально: Сумма трансфера Мейрелиша согласована». Liverbird.ru
  11. «Raul Meireles leaves Chelsea for Fenerbahce in £8m deal». BBC

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Баавішта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Порту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Фенербахчэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Авіш