wd wp Пошук:

Ратонда Святога Георгія

Ратонда Святога Георгія (балг.: Свети Георги) — раннехрысціянская царква ў горадзе Сафія (Балгарыя). З’яўляецца самай старой царквой горада, была пабудавана ў IV стагоддзі на тэрыторыі антычнай Сердыкі ў цэнтры Канстанцінава квартала — рэзідэнцыі імператара Канстанціна Вялікага.

Царква пабудавана ў форме ратонды і першапачаткова выкарыстоўвалася як баптыстэрый. Будынак выканана з цэглы, мае вузкія высокія вокны і шэсць паўкруглых прыбудоў. Вышыня купала 13,7 м.

З канца X да сярэдзіны XII стагоддзя ў царкве захоўваліся мошчы Іаана Рыльскага. У XVI стагоддзі, пасля заваявання Балгарыі туркамі, царква была перабудавана ў мячэць і заставалася ёю да 1878 года. Пры рэстаўрацыі царквы ў XX стагоддзі ў ёй былі выяўлены тры пласты фрэсак, зафарбаваных у перыяд турэцкага валадарства, самыя раннія з якіх адносяцца да X стагоддзя. У наш час царква з’яўляецца музеем, але нягледзячы на гэта Балгарская праваслаўная царква праводзіць у ёй рэгулярныя набажэнствы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў IV стагоддзі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Храмы Сафіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы Святога Георгія
Катэгорыя·Архітэктура Візантыі