Рата́йчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Ратайчыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікалаеўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Агародніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Багачы, Бялёва, Горы, Палінаўка, Робенка і Сарава), з Відамлянскага сельсавета — 3 населеныя пункты (вёскі Алешкавічы, Браневічы і Дзямянчыцы)[2]. 17 лістапада 1959 года ў склад Дзмітровіцкага сельсавета перададзены вёскі Бялёва, Сарава і Старышова[3]. 14 красавіка 1964 года ў склад новаўтворанага Камянецкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі)[4]. 18 кастрычніка 1982 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Малазводскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Баршчэва, Даўбнёва, Кусцічы, Мінкавічы, Мураўчыцы і Хацінава)[5]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Войскага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і Шастакова[6]. 7 верасня 2006 года ў склад Відамлянскага сельсавета перададзены вёскі Алешкавічы, Браневічы, Дзямянчыцы і Млыны[7]. 16 верасня 2008 года ў склад сельсавета з Войскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны і Шастакова[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1276 чалавек[9], з іх 79,7 % — беларусы, 12,8 % — украінцы, 5,9 % — рускія[10].