wd wp Пошук:

Расяйнейская бітва

Расяйне́йская бітва — назва савецкага франтавога контрудару ў раёне на паўднёвы захад ад Шаўляя 2325 чэрвеня 1941 года, праведзенага ў рамках Прыбалтыйскай стратэгічнай абарончай аперацыі.

Вынікі бітвы

Контрудар 12-га і 3-га мехкарпусоў з-за недахопу арганізацыі і забеспячэння звёўся да паспешлівых, няўзгодненых па месцы і часу дзеянняў. Яго вынікі апынуліся нязначнымі, а страты асабістага склада і танкаў вялікія.

ВПС Паўночна-Заходняга фронту за першыя тры дні вайны страцілі 921 самалёт і апынуліся не ў стане падтрымаць савецкія войскі з паветра.

Асноўная задача — затрымаць прасоўванне суперніка — выкананая не была. Вынік бітвы — паражэнне.

25 чэрвеня камандуючы фронтам атрымаў дырэктыву Стаўкі Галоўнага Камандавання, якая запатрабавала арганізаваць абарону сіламі адыходзячых аб’яднанняў, рэзерваў і злучэнняў другога эшалона па Заходняй Дзвіне.

Але яшчэ 24 чэрвеня нямецкі 56-ы мотакорпус выйшаў на шашу, якая вядзе да Даўгаўпілса, прайшоўшы 170 км. 26 чэрвеня Даўгаўпілс быў захоплены.

2 ліпеня, пасля адбіцця савецкіх атак, да Заходняй Дзвіны ў раёне Екабпілса выйшаў другі мотакорпус 4-й танкавай групы — 41-ы.

Нямецкая 3-я танкавая група пасля бітвы за Алітус заняла Вільнюс, выйшла на аператыўны прастор і пачала наступленне на Мінскім напрамку (глядзі далей «Беластоцка-Мінская бітва»).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Чэрвень 1941 года
Катэгорыя·Танкавыя бітвы Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Бітвы ў Літве
Катэгорыя·Бітвы ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Танкавыя бітвы СССР
Катэгорыя·Танкавыя бітвы нацысцкай Германіі
Катэгорыя·Канфлікты 1941 года
Катэгорыя·Бітвы Германіі