wd wp Пошук:

Расціслаў Аляксеевіч Шылай

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шылай. Расціслаў Аляксеевіч Шыла́й (23 лютага 1936, в. Раўнаполле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Біяграфія

Скончыў БПІ (1960). З 1960 года працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1980 года галоўны архітэктар. З 1981 года начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па будаўніцтве і архітэктуры, з 1996 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Творчасць

Кінатэатр «Беларусь»

Асноўныя работы ў Брэсце: Брэсцкі аэравакзал (у сааўтарстве, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), жылыя дамы па вул. Набярэжнай (19611963), па бульвары Касманаўтаў (1979), будынкі абласной клінічнай бальніцы, тэлевізійна-студыйнага комплексу (абедзве 1965), жылыя дамы на Партызанскім праспекце, магазін па вул. Леніна (1970-я гг.), комплекс жылых дамоў з прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання ва Усходнім раёне па вул. Маскоўскай (1970-я гг.), будынкі музычнага вучылішча па вул. Гогаля (1973), кінатэатра «Беларусь» (1977), будынак Брэсцкага абкама КПБ (1977), жылы дом па вул. Энгельса (1985), фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1984); рэканструкцыі гандлёвага цэнтра «Славянскі базар» (20002001), вытворчага прадпрыемства пад гандлёвыя рады па вул. Куйбышава (2001); бюст Т. Р. Шаўчэнкі на бульвары Шаўчэнкі (2002); Свята-Георгіеўскі храм у в. Вычулкі Брэсцкага раёна (2003).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раўнаполлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі