wd wp Пошук:

Расткоўскі сельсавет

Растко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Расткова.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ляднянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Ляднянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дубровенскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Іскозскага сельсавета[1]. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ляднянскага (7 населеных пунктаў: Гарэлькі, Жалезкава, Іскозы, Калатоўкі, Мамонькі, Мікіціна і Трыбаны) і Слатаўшчынскага (7 населеных пунктаў: Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Ліцвінава, Міхалінава, Расткова і Русаны) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляднянскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе