wd wp Пошук:

Расонскі Мох

Расонскі Мох — балота вярховага (52 %), нізіннага (40 %) і пераходнага (8 %) тыпаў на захад ад Расонаў у Расонскім раёне, у вадазборы возера Расоны. Мае значныя запасы гідролізнай сыравіны. Уваходзіць у склад Расонскай базы гідролізнай сыравіны. Плошча балота складае 1,4 тыс. га, у межах прамысловага паклада 1,1 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,1 м, сярэдняя 3,2 м, ступень распаду вярховага торфу 20—24 %, нізіннага 31—35, пераходнага 15 %, попельнасць адпаведна 3—8, 10 і 5 %. На 1 студзеня 1984 запасы торфу 6,1 млн т. На 13 % плошчы балота ёсць падсцілачны торф. Месцамі трапляецца сапрапель. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вярховыя балоты Беларусі
Катэгорыя·Балоты без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Балоты Расонскага раёна
Катэгорыя·Нізінныя балоты Беларусі
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пераходныя балоты Беларусі