wd wp Пошук:

Рамірэс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рамі́рэс Са́нтус ду Насіме́нту[3] (парт.: Ramires Santos do Nascimento, МФА: [ʁaˈmiɾes ˈsɐ̃tus du nasiˈmẽtu]; нар. 24 сакавіка 1987, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2009—2014).

Клубная кар’ера

У Бразіліі

Рамірэс з’яўляецца выхаванцам клуба «Жайнвілі», у якім дэбютаваў у 2004 годзе. У чэрвені 2007 года Рамірэс перайшоў у клуб «Крузейру», які заплаціў за трансфер іграка 350 тысяч долараў. Ужо ў першым сезоне Дарывал Жуніяр, галоўны трэнер «Крузейру», даверыў месца дыспетчара Рамірэсу, які апраўдаў надзеі, ускладзеныя на яго, стаўшы лідарам каманды, часцей асістуючы партнёрам, аднак і знярэдку забіваючы галы.

Але найлепшым сезонам Рамірэса ў «Крузейру» стаў 2008 год, калі ігрок стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў Кубку Лібертадорэс, а на ўнутранай арэне «бліскаў» не менш яскрава, атрымаўшы сярэбраны мяч найлепшага іграка, выступаўчы на месцы атакуючага паўабаронцы ў чэмпіянаце Бразіліі.

«Бенфіка»

20 сакавіка 2009 года Рамірэс падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай», якая заплаціла за трансфер футбаліста 7,5 млн еўра[4]. Футбаліст таксама ўваходзіў у сферу інтарэсаў расійскага ЦСКА, аднак ніякіх рэальных крокаў па яго куплі армейцы не рабілі. Рамірэс дэбютаваў у складзе «Бенфікі» ў матчы супраць клуба «Віторыя» (Гімарайнш) і адразу ж забіў гол[5].

«Чэлсі»

5 жніўня 2010 года Рамірэс дасягнуў дамоўленасці аб пераходзе ў англійскі клуб «Чэлсі», які заплаціў за трансфер паўабаронцы 22 млн еўра[6].

«Цзянсу Сайнці»

27 студзеня 2016 года «Чэлсі» абвясціў аб пераходзе Рамірэса ў кітайскі клуб «Цзянсу Сайнці»[7]. З 2018 года перастаў з’яўляца на полі, у маі 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

«Палмейрас»

У чэрвені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам»[8]. У лістападзе 2020 года кантракт па пагадненні бакоў быў разарваны.

У верасні 2022 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

У 2008 годзе Рамірэс у складзе зборнай Бразіліі паехаў на Алімпіяду, замяніўшы траўмаванага Рабінью, але там ён гуляў, у асноўным, выходзячы на замену. У 2010 годзе Рамірэс у складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце свету, дзе правёў 4 першыя гульні сваёй каманды, але толькі ў матчы супраць зборнай Чылі выйшаў на поле ў стартавым складзе[5]. Апошнюю гульню зборнай ігрок прапусціў за дыскваліфікацыі.

Дасягненні

Клубныя

«Крузейру»:

«Бенфіка»:

«Чэлсі»:

«Палмейрас»:

Міжнародныя

Зборная Бразіліі

Зноскі

  1. Ramires // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. RAMIRES santos do nascimento // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. «Челси» и «Бавария» обращались к «Бенфике» по поводу Рамиреса Архівавана 6 ліпеня 2010.. championat.ru
  5. 1 2 Рамирес в «Челси» Архівавана 2 сакавіка 2014.. chelsea-fc.ru
  6. «Бенфика» подтвердила переход Рамиреса в «Челси» Архівавана 6 жніўня 2010.. championat.ru
  7. «Челси» объявил о переходе Рамиреса в «Цзянсу Сайнти». by.tribuna.com
  8. Экс-хавбек «Челси» Рамирес перешел в «Палмейрас». by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Крузейру
Катэгорыя·Ігракі ФК Цзянсу Сунін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Палмейрас
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Жайнвілі
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка