У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яраш. Рама́н Я́раш (нар. май 1978, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі музыкант.
Нарадзіўся ў маі 1978 г. у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Пасля красавіка 1986 г. сям’я двойчы з’яджала з радзімы далей ад Чарнобыля і адзін раз вярталася. Скончыў Бярэзінскую школу-гімназію № 1. Атрымаў дыплом выкладчыка гісторыі і замежнае мовы ў БДПУ імя Максіма Танка. У магістратуры і аспірантуры займаўся археалогіяй. Навучаўся на аддзяленні найноўшай гісторыі Беларускага калегіуму. Сябра РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
З гітарай пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Спяваць вучыўся разам з сябрамі з гурту аўтэнтычнага спеву «Кудзьмень» у Ірыны Мазюк і ад вясковых непрафэсійных выканаўцаў падчас экспэдыцыяў. На губны гармонік натхніў Роберт Алан Цымерман.[2]
Выпушчаны ў 2011 годзе, выдавец FK 034. Альбом створаны на вершы латышскага паэта Яніса Яўнсудрабіньша. Аранжаванне, пераклады, партыі на ўсіх інструмэнтах выканаў сам Раман. Вокладка аформленая на латышскай мове і аздобленая жывапісам Я. Яўнсудрабіньша(руск.) бел.[3].
Спіс кампазіцый: