wd wp Пошук:

Раман Цімафеевіч Кротаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кротаў. Раман Цімафеевіч Кротаў (1 студзеня 1923, в. Рэкта Слаўгарадскага раёна — 22 чэрвеня 1999, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — поўны кавалер ордзена Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1923 года ў вёсцы Рэкта, Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 7 класаў. працаваў на метэастанцыі. У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны, апынуўшыся на часова акупаванай тэрыторыі Беларускай ССР, ваяваў у складзе 256-га партызанскага атрада.

У Чырвонай Арміі і на франтах Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1943 года. Былы партызан ваяваў на 1-ым Украінскім, 1-ым Беларускім, 3-ім Украінскім франтах, вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны, Польшчы, Венгрыі.

Разведчык 117-й асобнай гвардзейскай разведвальнай роты чырвонаармеец Раман Кротаў 3 мая 1944 года падчас захопа вышыні на захадзе ад вёскі Сухаволя Бродаўскага раёна Львоўскай вобласці Украінскай ССР, вядучы астатніх байцоў, першым рынуўся на ворага і падчас бою у траншэі ворага знішчыў каля 10 праціўнікаў. Разведчык быў паранены, але не пакінуў захопленыя пазіцыі да падыходу стралковага падраздялення.

Загадам па 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 6 мая 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі чырвонаармеец Кротаў Раман Цімафеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

15 ліпеня 1944 года пры вызваленні населеннага пункта Стаянаў Львоўскай вобласці Украінскай ССР разведчык 117-й асобнай гвардзейскай разведвальнай роты гвардыі чырвонаармеец Раман Кротаў, знаходзячыся наперадзе баявых шэрагаў пяхоты, знішчыў з аўтамата двух варожых салдатаў а аднаго ўзяў у палон. Быў зноў паранены, але заставаўся ў страі да выканання пастаўленай задачы.

Загадам па 13-й арміі ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі чырвонаармеец Кротаў Раман Цімафеевіч узнагароджаны Ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Пасля другога ранення, выйшашы з госпіталю, гвардзеец разведчык Р. Ц. кротаў быў накіраваны для далейшага прахаджэння службы ў кавалерыю, дзе таксама паказаў сабе ўмелым воінам.

Разведчык разведвальнага ўзвода 41-га гвардзейскага кавалерыйскага палка чырвонаармеец Раман Кротаў 14 сакавіка 1945 года каля венгерскага населенага пункта Надькавачы выявіў буйное скапленне танкаў і пяхоты ворага, падрыхтаваўшыхся да контратакі, і своечасова паведаміў аб гэтым камандаванню. Такім чынам, дзякуючы ўмелым дзеянням разведчыкаў, у тым ліку Рамана Кротава, намеры ворага былі сарваныя з вялікімі для няго стратамі у жывой сіле і баявой тэхніцы.

Загадам па 11-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі ад 26 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі чырвонаармеец кротаў Раман Цімафеевіч паўтрона ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

У 1945 годзе Р. Ц. Кротаў дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці. У 1956 годзе скончыў мінскі фінансавы тэхнікум. працаваў загадчыкам раённым фінансавым аддзелам Выканаўчага камітэта Пружанскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. Член КПСС у 19571991 гадах.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лістапада 1970 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына запасу Кротаў Раман Цімафеевіч пераўзнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

Кавалер ордэна Славы трох ступеняў Р. Ц. Кротаў удзельнічаў у юбілейным Парадзе Перамогі 1985 года ў горадзе-герое Маскве. Памер 22 чэрвеня 1999 года. Пахаваны ў Пружанах Брэсцкай вобласці.

Узнагароды

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 1 2 3 Раман Цімафеевіч Кротаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пружанах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў Пружанах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня