У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кротаў. Раман Цімафеевіч Кротаў (1 студзеня 1923, в. Рэкта Слаўгарадскага раёна — 22 чэрвеня 1999, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — поўны кавалер ордзена Славы[1].
Нарадзіўся 1 студзеня 1923 года ў вёсцы Рэкта, Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 7 класаў. працаваў на метэастанцыі. У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны, апынуўшыся на часова акупаванай тэрыторыі Беларускай ССР, ваяваў у складзе 256-га партызанскага атрада.
У Чырвонай Арміі і на франтах Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1943 года. Былы партызан ваяваў на 1-ым Украінскім, 1-ым Беларускім, 3-ім Украінскім франтах, вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны, Польшчы, Венгрыі.
Разведчык 117-й асобнай гвардзейскай разведвальнай роты чырвонаармеец Раман Кротаў 3 мая 1944 года падчас захопа вышыні на захадзе ад вёскі Сухаволя Бродаўскага раёна Львоўскай вобласці Украінскай ССР, вядучы астатніх байцоў, першым рынуўся на ворага і падчас бою у траншэі ворага знішчыў каля 10 праціўнікаў. Разведчык быў паранены, але не пакінуў захопленыя пазіцыі да падыходу стралковага падраздялення.
Загадам па 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 6 мая 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі чырвонаармеец Кротаў Раман Цімафеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].
15 ліпеня 1944 года пры вызваленні населеннага пункта Стаянаў Львоўскай вобласці Украінскай ССР разведчык 117-й асобнай гвардзейскай разведвальнай роты гвардыі чырвонаармеец Раман Кротаў, знаходзячыся наперадзе баявых шэрагаў пяхоты, знішчыў з аўтамата двух варожых салдатаў а аднаго ўзяў у палон. Быў зноў паранены, але заставаўся ў страі да выканання пастаўленай задачы.
Загадам па 13-й арміі ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі чырвонаармеец Кротаў Раман Цімафеевіч узнагароджаны Ордэнам Славы 2-й ступені[2].
Пасля другога ранення, выйшашы з госпіталю, гвардзеец разведчык Р. Ц. кротаў быў накіраваны для далейшага прахаджэння службы ў кавалерыю, дзе таксама паказаў сабе ўмелым воінам.
Разведчык разведвальнага ўзвода 41-га гвардзейскага кавалерыйскага палка чырвонаармеец Раман Кротаў 14 сакавіка 1945 года каля венгерскага населенага пункта Надькавачы выявіў буйное скапленне танкаў і пяхоты ворага, падрыхтаваўшыхся да контратакі, і своечасова паведаміў аб гэтым камандаванню. Такім чынам, дзякуючы ўмелым дзеянням разведчыкаў, у тым ліку Рамана Кротава, намеры ворага былі сарваныя з вялікімі для няго стратамі у жывой сіле і баявой тэхніцы.
Загадам па 11-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі ад 26 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі чырвонаармеец кротаў Раман Цімафеевіч паўтрона ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].
У 1945 годзе Р. Ц. Кротаў дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці. У 1956 годзе скончыў мінскі фінансавы тэхнікум. працаваў загадчыкам раённым фінансавым аддзелам Выканаўчага камітэта Пружанскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. Член КПСС у 1957—1991 гадах.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лістапада 1970 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына запасу Кротаў Раман Цімафеевіч пераўзнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.
Кавалер ордэна Славы трох ступеняў Р. Ц. Кротаў удзельнічаў у юбілейным Парадзе Перамогі 1985 года ў горадзе-герое Маскве. Памер 22 чэрвеня 1999 года. Пахаваны ў Пружанах Брэсцкай вобласці.