wd wp Пошук:

Раман Сяргеевіч Свечнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свечнікаў. Рома Свечнікаў — беларускі падарожнік, блогер і пісьменнік. Найбольш вядомы кругасветным падарожжам у 20122014 гг. пры падтрымцы часопіса «34mag», якое апісаў у дзвюх частках кнігі «Рома едзе»[2]. Дзеля выканання гэтай задумы Рома, якому было на той час дваццаць гадоў, кінуў навучанне ў БДУІР.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску, пражывае ў Кіеве[3].

Прызнанне

На фестывалі рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014» гід для падарожнікаў «бел.: Рома едзе» Ромы Свечнікава і 34mag.net быў адзначаны першым прызам і гран-пры ў намінацыі інтэграваных медыяпраектаў[4].

Першая частка кнігі «Рома едзе» трапіла ў шорт-ліст прэміі Дэбют (2015)[5], другая — у лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца (2016)[6].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Personal Authority Wikibase of the Czech Republic Праверана 30 красавіка 2021.
  2. Книга «Рома едет» Архівавана 11 ліпеня 2018. — romaedet.com (на рускай мове)
  3. Роман Свечников — старонка на Facebook
  4. Пераможцы AD.NAK!: медыяпраекты, BTL, PR, прома-, event- і DM-праекты, парможцы воркшопаў і конкурсаў(бел.) . Marketing.by (24 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2019. Праверана 3 кастрычніка 2019.
  5. Уручэнне прэміі «Дэбют» — 24 сакавіка — novychas.by
  6. «Рома едзе. Кніга 2» Архівавана 10 верасня 2017. — gedroyc.by
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Падарожнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных