wd wp Пошук:

Ракытніўскі раён

Ракытніўскі раён[1] (укр.: Рокитнівський район) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Ровенскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ракытнэ[1] (укр.: Рокитне).

Утвораны ў 1940 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 56276 чалавек, плошча — 2350 км².

Мяжуе на поўначы з Пінскім раёнам Беларусі.

Гісторыя

Першыя паселішчы на тэрыторыі раёна згадваюцца ў апісанні ўласнасці ўкраінскіх магнатаў сярэдзіны XVI стагоддзя. З часу заснавання і да 1922 года паселішча было вядомае як Ахотнікава. Паходжанне гэтай назвы найперш звязвалі з імем уласніка земляў. Новы этап развіцця паселішча пачаўся ў 1888 годзе, калі бельгіец Розэнберг выкупіў невялікую дзялянку з кварцавымі пяскамі ў ваколіцы сяла Ракытнэ. Гэтыя пяскі былі прыдатныя для шкловарэння, а таму тут былі ўсе неабходныя ўмовы стварыць, няхай і прымітыўную, але дзейную гуту. Гэта зрабілася штуршком для хуткага развіцця паселішча, і ў выніку ў 1898 годзе быў заснаваны шклозавод.

У 1900 праз раён была пракладзеная чыгунка КіеўКовель. Каляіна праходзіла праз паселішча, і такім чынам з’явілася чыгуначная станцыя Ракытнэ (укр.: Рокитне), што станоўча сказалася на развіцці прамысловасці ў краі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора Ахотнікава адыйшло да Польшчы. Праз год паселішча было перайменаванае ў Ракытнэ, а чыгуначная станцыя атрымала назву Ракытнэ-Валынскэ (укр.: Рокитне-Волинське).

У верасні 1939 года Ракытнэ ў складзе Заходняй Украіны было далучанае да УССР, а праз год, у студзені 1940 года паселішча зрабілася раённым цэнтрам.

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 14 сельскіх саветаў.

Населеныя пункты

На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 37 сёлаў.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Про кількість та склад населення Рівненської області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року Архівавана 25 кастрычніка 2009. // Всеукраїнський перепис населення 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Ракытніўскі раён
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Артыкулы пра раёны Украіны, створаныя аўтаматычна
Раёны Ровенскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96