wd wp Пошук:

Ракетны ўдар па Асмэры

Асноўны артыкул: Тыграйскі канфлікт 14 лістапада 2020 года некалькі ракет, выпушчаных з Эфіопіі, уразілі горад Асмара, сталіцу Эрытрэі. Дзве ракеты трапілі ў Міжнародны аэрапорт[1].

У той жа дзень урад Эрытрэі пацвердзіў, што ракеты былі выпушчаныя па сталіцы, але адмаўляў, што горад быў уражаны, заявіўшы, што яны прызямліліся ў сельскай мясцовасці. Напад быў здзейснены ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ) прыгразіў нанесці ўдар па краіне, абвінаваціўшы яе ў падтрымцы цэнтральнага ўрада Эфіопіі ў канфлікце з паўстанцамі Тыграя[2]. Афіцыйна, пра абстрэл было абвешчана раніцай 15 лістапада[3]. Як перадаў самалійскі навінавы партал Somali Guardian, пасля атакі на Асмэру на мяжы пачаліся баявыя дзеянні з выкарыстаннем цяжкай артылерыі. Па дадзеных журналістаў, з-за інтэнсіўных абстрэлаў жыхары памежных раёнаў Эрытрэі пакідаюць свае дамы і шукаюць прытулку ў горных пячорах. У той жа час лідары Народнага фронту заявілі, што эрытрэйскія матарызаваныя часткі перайшлі мяжу[4].

Галоўны дыпламат дзярждэпартамента ЗША ў Афрыцы Тыбар Надзь асудзіў напады сіл Тыграя на дзяржаву, назваўшы іх «намаганнямі ў інтэрнацыяналізацыі канфлікту»[5].

Увечары 27 лістапада сілы НФВТ выпусцілі па меншай меры 4 ракеты па горадзе Асмэра ў Эрытрэі, усе ракеты ўпалі паблізу жылых кварталаў[6]. Увечары 28 лістапада сілы НФВТ выпусцілі яшчэ па меншай меры 6 ракет па горадзе Асмэра ў Эрытрэі[7].

Зноскі

  1. Rockets fired at Eritrean capital from Ethiopia, diplomats say. Reuters (14 лістапада 2020). Праверана 14 лістапада 2020.
  2. Missiles hit Eritrean capital, Asmara, after Tigray threatens to attack Eritrea. Eritrea Hub (14 лістапада 2020). Праверана 14 лістапада 2020.
  3. Ракеты, выпущенные из Эфиопии попали в столицу Эритреи
  4. СМИ: на границе между Эритреей и штатом Тыграй идут бои // Anews, 16 ноября 2020
  5. Десять тысяч заключенных пропали без вести в Эфиопии // Tengrinews, 15 ноября 2020
  6. Эфиопские повстанцы обстреляли ракетами Эритрею
  7. Rockets target in Eritrean capital
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Падзеі 14 лістапада
Катэгорыя·Тыграйскі канфлікт
Катэгорыя·Гісторыя Эрытрэі
Катэгорыя·Лістапад 2020 года