wd wp Пошук:

Райграс высокі

Райграс высокі, Райграс французскі, аўсянік[3][4] (Arrhenatherum elatius) — травяністая расліна, від роду французскі райграс (Arrhenatherum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы, як заносная расліна сустракаецца і ў іншых рэгіёнах. Культывуецца.

Батанічнае апісанне

Шматгадовы злак, які расце густымі дзярновінамі і развівае высокія (да 1 м) гладкія сцеблы, з плоскім, лінейным па краі, вострашурпатым, у пупышкаскладанні згорнутым лісцем; язычок кароткі расніцавы.

Значэнне і прымяненне

Расліна культывуецца як кармавая культура.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта