Райграс высокі, Райграс французскі, аўсянік[3][4] (Arrhenatherum elatius) — травяністая расліна, від роду французскі райграс (Arrhenatherum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы, як заносная расліна сустракаецца і ў іншых рэгіёнах. Культывуецца.
Шматгадовы злак, які расце густымі дзярновінамі і развівае высокія (да 1 м) гладкія сцеблы, з плоскім, лінейным па краі, вострашурпатым, у пупышкаскладанні згорнутым лісцем; язычок кароткі расніцавы.
Расліна культывуецца як кармавая культура.