wd wp Пошук:

Разня ў Шымельба

Разня ў Шымельба — масавае забойства, здзейсненае ў лістападзе і снежні 2020 года ў лагеры бежанцаў Шымельба (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Тут вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі было забіта 117 чалавек. У «Тыграй: Атлас гуманітарнай сітуацыі» згадваецца аб 64 забітых 17 лістапада, 21 — у перыяд з 28 лістапада па 17 снежня, 23 — 17 снежня і 9 — 22 снежня. Большая частка жыхароў лагера складала народнасць кунама, этнічную групу, якая пражывае на мяжы Эфіопіі і Эрытрэі. Як мяркуецца, яны і сталі мэтай расправы. Многія эрытрэйскі бежанцы, што пражывалі ў лагеры, былі забіты, выкрадзены альбо сілком вернуты ў Эрытрэю, а некаторыя з іх былі прымусова ўключаны ў склад эрытрэйскі арміі. Калі Нарвежскі савет па справах бежанцаў нарэшце атрымаў доступ да Шымельбы, ён выявіў, што ўсе памяшканні лагера разбураны, але, перш за ўсё, ніякіх слядоў бежанцаў, якія там жылі; замест гэтага яны знайшлі 3000 перасяленцаў з Заходняга Тыграя. Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення эфіопскімі ўладамі факту масавых забойстваў у сакавіку 2021 было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Лістапад 2020 года
Катэгорыя·Снежань 2020 года
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе
Катэгорыя·2020 год у Эфіопіі