wd wp Пошук:

Разня ў Май Кадра

Асноўны артыкул: Тыграйскі канфлікт Разня ў Май Кадра — масавая разня, здзейсненая ў перыяд з 9 па 10 лістапада 2020 года ў Май Кадра (Эфіопія) супраць мясцовага насельніцтва. Большасць ахвяр былі працоўнымі мігрантамі з розных рэгіёнаў. Паводле дадзеных эфіопскай камісіі па правах чалавека, было забіта не менш за 600 чалавек[1][2]. Праваабарончыя арганізацыі і ўлады рэгіёна Амхары абвінавацілі спецыяльную паліцыю Тыграя і НФВТ у забойстве. Ахвяры пераважна былі з народнасці амхара. Злачынства здзейснены пры дапамозе сякер і мачэтэ[3]. Эфіопская камісія мяркуе, што магло загінуць яшчэ больш мірных жыхароў: некаторыя людзі прапалі без вестак, хтосьці схаваўся за межамі горада. Камісія правяла падлікі пасля наведвання горада Май-Кадра ў рэгіёне Тыграй і шэрагу іншых эфіопскіх гарадоў. Па словах праваабаронцаў, разню зладзіла не сама НФВТ, а саюзная групоўка «Самры». Разам з паўстанцамі і паліцыяй НФВТ нібыта праводзілі рэйды, у выніку якіх забілі сотні людзей за іх паходжанне. Выжылыя таксама распавялі, што некаторыя людзі, якіх не кранула расправа, дапамагалі пацярпелым хавацца і хавалі іх у сваіх дамах, цэрквах і на палях[4].

Зноскі

  1. Ethiopia: Investigation reveals evidence that scores of civilians were killed in massacre in Tigray state(нявызн.). Amnesty International (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 12 November 2020.
  2. Maikadra massacre is a “crime of atrocity”: Human Rights Commission(нявызн.), Addis Standard (24 November 2020).
  3. Множество гражданских убиты в Тыграе
  4. Подсчитано число погибших в результате массовой резни в Эфиопии // Lenta.ru, 24 ноября 2020
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Падзеі 9 лістапада
Катэгорыя·Лістапад 2020 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·2020 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Падзеі 10 лістапада
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту