wd wp Пошук:

Разня ў Май Вэйні

Разня ў Май Вэйні — масавае забойства, здзейсненае 23 лютага 2021 года ў вёсцы Май Вэйні (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі тут было забіта 80 мірных жыхароў. Апазнана было толькі пяцёра ахвяр, сярод якіх Гірмай Тэклезгі, Мебрахту Мехары, Вальдэхівот Тарэк, Берханэ Гірмай Сеюм і Гебрэмедын Тэкай. Інцыдэнт у Май Вэйні быў уключаны на разгляд сумеснага расследавання УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека, якое пачалося ў сакавіку таго ж года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе
Катэгорыя·Люты 2021 года
Катэгорыя·2021 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Падзеі 23 лютага