wd wp Пошук:

Разня ў Грызане

Разня ў Грызане — масавае забойства, здзейсненае 24 сакавіка 2021 года байцамі Узброеных Сіл Эрытрэі ў вёсцы Грызана (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту.

У «Тыграй: Атлас гуманітарнай сітуацыі» згадваецца 11 ахвяр гэтай бойні. Прафесар геаграфіі Гентскага ўніверсітэта Ян Нісэн паведамляў аб 17 забітых. Сярод загінуўшых былі Хагас Абраха (53 гадоў), Зэнебу Ашэбір (45 гадоў), Тэсфакірас Абраха (45 гадоў), Хайле Абраха (38 гадоў), Адугна Гебрэхана (29 гадоў), Гебрэмескель Гетахун (58 гадоў), Гебрэёханес Хайлемарыям (33 гадоў), Гідэй Тэгай (35 гадоў), Гідэй Тэвелду (45 гадоў), Хадас Муруц (15 гадоў), Хайле Муруц (2 гады) і Адхана Дзімцу (55 гадоў). Астатнія пяць ахвяр не былі апазнаны. Таксама, паводле інфармацыі Нісэна, без вестак знікла дачка Зэнебу Ашэбір і Хагас Абраха, чые імя і ўзрост не паведамляліся.

Інцыдэнт у Грызане быў уключаны на разгляд сумеснага расследавання УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека, якое пачалося ў сакавіку таго ж года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·2021 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Сакавік 2021 года
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе
Катэгорыя·Падзеі 24 сакавіка