wd wp Пошук:

Разня ў Беракіце

Разня ў Беракіце — масавае забойства, здзейсненае 26 лістапада 2020 года ў вёсцы Беракіт (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі тут было забіта 7 мірных жыхароў. Ахвярамі нападу сталі Кідай Берхэ (78 гадоў), Гебрэгзіябер Вельдэгіёргіс (60 гадоў), Эмбафраш (65 гадоў), Хайлемарыям Тэла (68 гадоў), Зэру Тэла (56 гадоў), Бірханэ Адысалем (60 гадоў), Гідэй Адысалем (56 гадоў). Інцыдэнт у Беракіце быў уключаны на разгляд сумеснага расследавання УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека, якое пачалося ў сакавіку 2021 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Лістапад 2020 года
Катэгорыя·2020 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Падзеі 26 лістапада