wd wp Пошук:

Разня ў Ады Эшэр

Разня ў Ады Эшэр — масавае забойства, здзейсненае 13 лютага 2021 года ў вёсцы Ады Эшэр (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту. Вайскоўцамі Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі тут было забіта 20 мірных жыхароў. Сярод загінулых былі Абадзі Берхану, Адханам Гебрэгзіабхер, Алемэйн Абебе, Ацыфей Кіданемарыям, Дзімцу Герасе, Гебреаб Берхану Гебрэгзіабхер Велдэцэнсай, Сілтан Гебрэхівот, Гебрэхівот Тэклемедын, Гебрекірос Байкема, Гебрэкірос Гебрэхівот, Гойт Гебрэмікаэль, Хайле Менасбо, Кахсай Кіфлу, Кідэй Ебіё, Сілтан Хайле, Саламон Хайле Тэсфай Адан і Тэсфіан Нэгэзе. Дваццатай ахвярай стаў невядомы праваслаўны манах, чыю асобу не ўдалося ўстанавіць.

Інцыдэнт у Ады Эшэр быў уключаны на разгляд сумеснага расследавання УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека, якое пачалося ў сакавіку таго ж года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе
Катэгорыя·Люты 2021 года
Катэгорыя·2021 год у Эфіопіі
Катэгорыя·Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту
Катэгорыя·Падзеі 13 лютага