«Разбура́льніца сістэ́мы» (ням.: Systemsprenger) — нямецкі мастацкі фільм рэжысёркі Норы Фінгшайдт, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[5].
Яна маленькае, але небяспечнае дзяўчо. У якіх бы школах, інтэрнатах, дзіцячых цэнтрах Бэні ні апыналася, яе адусюль выключаюць. Шалёнае 9-гадовае дзіця ўжо стала «разбуральнікам сістэмы». У самой Бэні адна мэта: вярнуцца дамоў да сваёй матулі! Аднак Б’янка баіцца ўласнае дачкі. Фрау Бафанэ з органаў сацыяльнай апекі спрабуе знайсці дзяўчынцы пастаянны прытулак. Калі яна звяртаецца па дапамогу да дзіцячага выхавацеля-спецыяліста па кіраванні гневам, з’яўляецца надзея…[6]