Разбой — напад дзеля непасрэднага авалодання маёмасцю з выкарыстаннем або пагрозай ужывання гвалту, небяспечнага для жыцця. Ёсць злачынствам супраць уласнасці і найбольш небяспечным відам крадзяжу. Караецца шматгадовым пазбаўленнем волі з канфіскацыяй маёмасці. Абцяжарвальнымі абставінамі лічацца пранікненне ў жыллё, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, учыненне паўторна, гуртам асоб і дзеля авалодання маёмасцю ў буйным памеры[1].
Паводле Статута ВКЛ 1588 г. лічыўся адным з найбольш цяжкіх злачынстваў, якія адносіліся да катэгорыі «рэчаў крывавых» і караліся смерцю. Часам пад розбоям разумелі рабаванне, грабеж. 3 разбойных нападаў Статут ВКЛ 1588 г. вылучаў наезд. Справы аб разбоі паалягалі разгляду ў замкавых судах таго павета, дзе злачынец быў схоплены. Знакі пабояў і раны аглядаў і фіксаваў возны. Паводле суб’ектаў злачынства закон вылучаў разбоі, зроблены простымі людзьмі, мяшчанамі, шляхціцамі, татарамі. Асобным артыкулам рэгуляваўся разбой учынены шляхціцам супраць купцоў на дарозе. За сховы разбойніка належала такое ж пакаранне, як і за разбой[2].
У 2010 г. установы пракуратуры ўлічылі 565 разбояў (амаль 6 разбояў на 100 000 жыхароў)[3].