wd wp Пошук:

Радольфа Ланчані

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ланчані. Радольфа Амадэа Ланчані, Ланчыяні — італьянскі інжынер, археолаг, вядомы даследаваннямі тапаграфіі і помнікаў Рыма.

Біяграфія

Ланчані вучыўся на інжынера ў Папскім універсітэце ў Рыме. Пасля заканчэння вучобы ён прыняў удзел у раскопках гавані Траяна ў Остыі, апісанне раскопак было апублікавана ў Monumenti ed Annali Інстытута археалагічных паведамленняў. З тых тых часоў Ланчані захапіўся археалагічнымі даследаваннямі антычных збудаванняў.

У 1872 годзе ён стаў сакратаром Commissione Archaeologica Communale — муніцыпальнай археалагічнай камісіі ў Рыме, ў 1879 годзе прафесарам па рымскай тапаграфіі ва ўніверсітэце Рыма. Пазней Ланчані стаў ганаровым прафесарам універсітэтаў Вюрцбург, Оксфард, Глазга, Гарвард, Абердзіна.

Ланчані займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Рыме, а таксама збіраў нататкі, замалёўкі, вытрымкі з крыніц эпохі Адраджэння. Гэтыя дадзеныя былі апублікаваныя ў 4 тамах «Storia degli Scavi di Roma e le Notizie intorno alle Collezioni Romane di Antichità» у 1902-1912 гадах.

Ланчані таксама прадухіліў будаўніцтва грамадскага парку на тэрыторыі тэрм Каракалы ў Рыме.

Спіс работ Ланчані

Зноскі

  1. Rodolfo Amedeo Lanciani // http://www.lonsea.de/pub/person/717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Palombi D. LANCIANI, Rodolfo Amedeo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 63. Праверана 17 сакавіка 2021.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Palombi D. LANCIANI, Rodolfo Amedeo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2004. — Vol. 63.
  5. https://www.findagrave.com/memorial/91260643/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Археолагі Італіі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кампа Верана
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме